Змітру Бандарэнку не перадалі лісты ад Гавэла і Буша
Палітвязень атрымаў толькі паведамленне аб тым, што яму напісалі экс-прэзідэнты Чэхіі і ЗША.
21 студзеня Бандарэнка патэлефанаваў дадому. Гэта быў планавы, апошні ў гэтым месяцы званок. Падчас размовы палітвязень паведаміў, што яму адмовілі ў перадачы копій лістоў ад Джорджа Буша і Вацлава Гаўла, паведамляе ”Радыё Свабода”.