Знайшліся 60 жадаючых пазмагацца за цэнтр Мінска
Каля дзясятка прадпрыемстваў пераязджаюць з цэнтральнай часткі беларускай сталіцы.
У іх лік патрапілі "Беларускія шпалеры", "Сукно", Дом друку. Вызваленая дэфіцытная зямля будзе выстаўленая на аукцыён. 60 кампаній ужо гатовыя пазмагацца за яе, паведамляе тэлеканал "Беларусь-1".
Паводле слоў намесніка старшыні камітэта эканомікі Мінгарвыканкама Дзяніса Яроменкі, агулам сталіца гатовая прапанаваць для інвестараў 85 пляцовак пад гандлёвыя цэнтры і фізкультурна-аздараўленчыя комплексы. Маштабная прэзентацыя свабодных земляў запланаваная на 15 лістапада.
Фота — bymedia.net