Знешняя дзяржпазыка Беларусі наблізілася да $11 млрд
Знешняя дзяржаўная пазыка Беларусі павялічылася ў студзені 2011 года на 9% у параўнанні са снежнем 2010 года — да 10,557 млрд. долараў.
Паводле дадзеных, размешчаных на сайце Мінфіна, у 2010 годзе знешняя дзяржпазыка вырас на 22,8% і па стане на 1 студзеня 2011 года склала 9,7 млрд. долараў пры зацверджаным ліміце 11 млрд. долараў.
У бягучым годзе Мінфін накіруе на абслугоўванне знешняй дзяржпазыкі 862 млн. долараў, у тым ліку 695 млн. — на выплату працэнтаў і 167 млн. — на пагашэнне асноўнага доўгу.
Асноўныя крэдыторы Беларусі — МВФ, Расія, Венесуэла, Нямеччына, ЗША, Міжнародны банк рэканструкцыі і развіцця.