ЗША заклікалі вызваліць Алеся Бяляцкага
Аб гэтым заявіў на брыфінгу 8 жніўня прадстаўнік Дзярждэпартамента Марк Тонар.
Ён адзначыў, што ЗША заклікаюць урад Беларусі неадкладна і без усялякіх умоваў вызваліць Бяляцкага, а таксама яшчэ больш за 40 палітычных зняволеных, паведамляе БелаПАН.
Паводле слоў Марка Тонара, няўрадавыя арганізацыі, такія як "Вясна", адыгрываюць крытычную ролю ў любым дэмакратычным грамадстве, а арышт Бяляцкага штурхае Беларусь яшчэ бліжэй да самаізаляцыі і сведчыць аб парушэнні стандартаў дэмакратыі, правоў чалавека і вяршэнства закона.
Нагадаем, што кіраўнік праваабарончага цэнтра "Вясна" Алесь Бяляцкі быў затрыманы 4 жніўня. Ён з'яўляецца падазраваным ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры.