Рэстараны змушаныя былі бясплатна абслугоўваць Усебеларускі сход. Дакумент
Шэраг сталічных рэстаранаў і кавярняў атрымалі напярэдадні Ўсебеларускага сходу загад ад Мінгарвыканкама. У дакуменце, які публікуе "Хартыя'97", гаворыцца, што галоўнае ўпраўленне спажывецкага рынку Мінгарвыканкама "просіць накіраваць у Палац рэспублікі афіцыянтаў (без аплаты) для абслугоўвання ўдзельнікаў IV Усебеларускага народнага сходу".