Рэйнальдс і Костнэр памірыліся каб зняць камедыю

Рэжысёр Кевін Рэйнальдс і акцёр Кевін Костнэр здзівілі Галівуд, пагадзіўшыся зноў папрацаваць разам - праз 15 гадоў пасля апошняй сумеснай працы над "Вадзяным светам".
Раней абодва Кевіны сустракаліся на здымачнай пляцоўцы фільмаў "Фанданга" і "Робін Гуд: Прынц злодзеяў", але пасварыліся менавіта на здымках "Вадзянога свету".

Новы праект Рэйнальдса і Костнэра - шпіёнская камедыя "Вывучаючы італьянскую". Але дата пачатку здымак пакуль не вядомая.

На фота Кэвін Костнэр, з blogs.nashvillescene.com