Роберт Даўні-малодшы вярнуў грошы выдавецтву

Роберт Даўні-малодшы, які выканаў галоўную ролю ў фільме «Жалезны чалавек», вярнуў задатак за будучую кнігу мемуараў выдавецтву HarperCollins. Дамова аб выданні мемуараў была падпісаная акцёрам яшчэ ў 2006 годзе, паведамляе Lenta.ru. Аўтабіяграфія Даўні-малодшага, якую планавалі выдаць ужо сёлета, павінна была стаць «беcстароннім поглядам на ўзлёты і падзенні ў яго жыцці і кар'еры».

Нагадаем, што пасля поспеху фільма «Чаплін», які прынёс у 1993 годзе акцёру намінацыю на прэмію «Оскар», Даўні-малодшы стаў скандальна вядомым з-за праблемаў з наркотыкамі, дзякуючы якім ён у выніку патрапіў за краты, а затым прайшоў курс лячэння ад залежнасці.

Дарэчы, зараз акцёр збіраецца працаваць над сіквелам «Жалезнага чалавека» і роляй Шэрлака Хоўмса ў фільме Гая Рычы.

Фота: www.mk.ru