Роберт Марэска здыме фільм пра дачку Фідэля Кастра

Роберт Марэска, прадзюсер оскараносных карцін "Дзяўчына на мільён долараў" і "Сутыкненне", дамовіўся з кампаніяй Artist Relations Group на сумесную працу над біяграфічным фільмам пра Аліну Фернандэс, незаконнанароджаную дачку Фідэля Кастра, якая збегла ў 1993 годзе з Кубы ў ЗША. Паводле звестак Variety, Фернандэс будзе кансультаваць стваральнікаў карціны.

Пасля пабегу з Кубы яна апублікавала мемуары, якія і будуць пакладзеныя ў аснову будучага фільма.

Дзеянне карціны пачынаецца ў 1958 годзе: тады Аліна была яшчэ маленькай дзяўчынкай і не ведала, што чалавек, якога яна бачыць па тэлевізары і барадаты дзядзька, які таемна наведвае яе маці - адна асоба.

Нагадаю, што Фідэль Кастра кіраваў Кубай з 1959 года. У лютым 2008-га ён перадаў уладу свайму брату Раулю.

Фота: www.geocities.com