Робі Ўільямс абвясціў пра жаданне вярнуцца ў Take That

Робі Ўільямс абвясціў, што быў бы рады вярнуцца ў гурт Take That. Пра гэта піша газета The Guardian. Згодна са словамі музыкі, у выпадку вяртання ў Take That ён адчуе сябе "на сёмым небе ад шчасця". Зрэшты, як удакладняе BBC News, Уільямс заўважыў, што ён пакуль не скончыў "такія-сякія ўласныя справы". Удзельнікі Take That на заяву Ўільямса пакуль не адрэагавалі.

У 2005 годзе Гары Бэрлоў, Джэйсан Орандж, Говард Дональд і Марк Оўэн аднавілі калектыў, які разваліўся ў 1996 годзе, аднак Робі Ўільямс да іх не далучыўся. Ён пакінуў Take That яшчэ ў 1995 годзе і пачаў сольную кар'еру.

Да моманту ўз'яднання Take That папулярнасць Робі Ўільямса як сольнага выканаўцы пайшла на спад. Ізноў сабраны гурт, наадварот, быў цёпла сустрэты прыхільнікамі і дасягае поспехаў дагэтуль. Апошні альбом Take That "The Circus", выпушчаны ў снежні 2008 года, увайшоў у тройку самых прадаваных кружэлак у Вялікабрытаніі. У лістападзе гурт пабіў брытанскі рэкорд хуткасці продажу квіткоў на канцэрт.

Інфармацыя пра будучае далучэнні Робі Ўільямса да Take That ужо неаднаразова з'яўлялася ў СМІ. Аднак сам музыка дагэтуль прама не заяўляў аб падобных намерах.

Фота: www.zastavki.com