Родная вёска Лукашэнкі стане горадам

Часткай Шклова стане вёска, дзе жыў Аляксандр Лукашэнка. Магілёўскі аблсавет прыняў рашэнне аб пашырэнні межаў горада: да яго далучаюцца вёска Рыжкавічы, а таксама пасёлак Маладзёжны. У Рыжкавічах сёння жыве больш за паўтысячы чалавек. Гарадскі лад жыцця выціскае традыцыйны сялянскі. Раней у вёсцы налічвалася 30 кароў, цяпер толькі 5. Зусім мала трымаюць свіней і курэй.

Тутэйшыя гаспадыні гавораць, што крама ў іх добрая – усё можна набыць, і няма сэнсу трымаць гаспадарку і мець вялікі клопат. У вёсцы і цяпер жыве жонка прэзідэнта Галіна Лукашэнка.

Яна раней кіравала ў мясцовым дзіцячым садку, а цяпер арганізоўвае аздараўленне і санаторнае лячэнне жыхароў Шклоўскага раёна.

BulletinOnline