The Rolling Stones адправяцца ў сусветнае турнэ

The Rolling Stones маюць намер адправіцца ў першае з 2006 года маштабнае турнэ, паведамляе Gigwise. Паводле дадзеных рэсурсу, рашэнне было прынятае неўзабаве пасля таго, як спявак Род Сцюарт аспрэчыў інфармацыю пра ўз'яднанне гурта The Faces, у якім з 1969 па 1975 года граў цяперашні гітарыст "ролінгаў" Рон Вуд.

Нагадаем, што ў канцы 2008 ода з'явіліся чуткі пра тое, што музыкі запісваюць новы матэрыял і маюць намер даць серыю канцэртаў. Аднак неўзабаве Сцюарт заявіў аб немагчымасці ўз'яднання The Faces.

Такім чынам, Вуд не будзе задзейнічаны ў працы з іншымі музыкамі і зможа прысвяціць свой час гастролям з The Rolling Stones. Як лічыць ContactMusic, гітарыст мае намер зарабіць падчас турнэ сродкі, якія неабходныя яму для таго, каб пакрыць выдаткі, звязаныя з разводам з жонкай. Нагадаем, што Вуд сышоў ад жонкі, бо ў яго завязаўся раман з 20-летняй афіцыянткай Кацяй Івановай.

Паподле словаў крыніцы, блізкай да гурта, гітарыст The Rolling Stones Кіт Рычардс пераканаў Вуда адправіцца ў тур, каб паправіць сваё фінансавае становішча, а таксама трохі адцягнуцца ад праблем. Gigwise адзначае, што ўсе ўдзельнікі калектыва, які быў заснаваны ў 1962 годзе, знаходзяцца ў добрай фізічнай форме і гатовыя да таго, каб зноў пачаць гастраляваць.

Апошняе сусветнае турнэ калектыў распачаў у 2006 годзе. За час гастроляў, прымеркаваных да выхаду апошняй пласцінкі гурта "A Bigger Bang", музыкі зарабілі больш за 558 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў. Гэты тур стаў самым прыбытковым у гісторыі.

Фота: www.mad-love.ru