Росавіяцыя анулявала сертыфікат авіякампаніі "С-Эйр"
Росавіяцыя анулявала сертыфікат эксплуатанта авіякампаніі "С-Эйр". На такія меры расійскія авіяцыйныя ўлады, як паведамляе БелаПАН, пайшлі пасля выяўленых фактаў парушэння кампаніяй сертыфікацыйных патрабаванняў, звязаных з пагаршэннем узроўню бяспекі палётаў. У прыватнасці згадваецца авіякатастрофа, якая адбылася 26 кастрычніка 2009 года пад Мінскам.
Нагадаем, самалёт ВАe-125-800 Hawker, які рухаўся 26 кастрычніка чартарным рэйсам з маскоўскага аэрапорта Ўнукава-3 у Нацыянальны аэрапорт "Мінск", знік з экранаў радараў у 21.30. Абломкі самалёта і целы пяці загінулых грамадзян Расіі былі выяўленыя ў 22.43 у лясным масіве прыкладна за паўтара кіламетра ад узлётна-пасадачнай паласы каля вёскі Пяцілетка. У катастрофе загінуў кіраўнік кампаніі "С-Эйр" Марат Рамашкін, яго ахоўнік Павел Малышаў, а таксама тры чальцы экіпажа: пілот Аляксандр Самойлаў, яго памочнік Сяргей Снімшчыкаў і бортправадніца Алеся Лагуціна.
Расследаваннем прычынаў катастрофы займаюцца расійскія, беларускія, амерыканскія і брытанскія спецыялісты ў лабараторыі Міждзяржаўнага авіяцыйнага камітэта ў Маскве.
Як паведамлялася раней, аналіз стану магнітнай стужкі бартавога самапісца параметраў палёту паказаў, што з прычыны інтэнсіўнага тэмпературнага ўздзеяння віткі стужкі падвергнуліся поўнаму спяканню. Стужка і запісаная на ёй інфармацыя ўзнаўленню не падлягаюць. Інфармацыю з бартавога гукавога самапісца адмыслоўцы разлічваюць аднавіць прыкладна на 50%.