Рост і вага Лукашэнкі і яго сыноў засакрэчаныя (прынтскрын)
Гэта вынікае з табліцы ўдзельнікаў II Усерасійскага фэсту па хакеі сярод аматарскіх камандаў.
Ён праходзіць у Сочы з 3 па 10 траўня. Усе ўдзельнікі мусяць у заяўцы паведаміць свой рост і вагу. Выключэнне зроблена толькі для сям'і Лукашэнкаў, якая ўдзельнічае ў камандзе "Беларусь".
Як адзначае "Хартыя'97", гэта не адзінае выключэнне для сям'і Лукашэнкаў у рамках фэсту. Каманда "Беларусь" гуляе ў дывізіёне World Cup 40+ ("Міжнародны"). Удзельнічаць у ёй маюць права хакеісты ад 40 гадоў. Аднак для сыноў Лукашэнкі зрабілі выключэнне — аднаму з іх 37, другому 33. Адмыслова для іх у рэгламенце адзначана, што склад каманды "Беларусь" узгадняецца і зацвярджаецца праўленнем Начной Лігі.
Беларуская каманда ўжо правяла дзве сустрэчы. Дзмітрый Лукашэнка ўдзельнічаў у адной сустрэчы, а Віктар — у дзвюх. Чакаецца, што сам кіраўнік Беларусі згуляе ў хакей 10 траўня.

Фота — gazetaby.com і fest2013.org