Роўна 10 гадоў таму знік Дзмітрый Завадскі
Лёс вядомага тэлеаператара датэтуль не высветлены. Раніцай таго дня Завадскі, які тады працаваў на расійскім тэлеканале АРТ (зараз — Першы канал), паехаў у Нацыянальны аэрапорт "Мінск" сустракаць свайго калегу — журналіста Паўла Шарамета. З тых часоў Дзмітрыя ніхто не бачыў. Яго аўтамабіль быў знойдзены ў аэрапорце.
У 2002 годзе Мінскі абласны суд прызнаў вінаватай у выкраданні Завадскага групу былога байца спецпадраздзялення МУС "Алмаз" Валерыя Ігнатовіча. Два ўдзельнікі гэтай групы, у тым ліку сам Ігнатовіч, пакараныя пажыццёвым зняволеннем.
У сакавіку 2004 года рэспубліканская пракуратура прыпыніла расследаванне справы аб выкраданні Завадскага "у сувязі з тым, што зніклую асобу не знайшлі". У 2005 годзе расследаванне было адноўленае, але ў красавіку 2006-га ізноў прыпыненае.
"Мы неаднаразова патрабавалі аднаўлення крымінальнай справы, бо група Ігнатовіча была абвінавачаная толькі ў яго выкраданні і пазапраўным пазбаўленні волі, — цытуе БелаПАН юрыста і праваабаронцу Гары Паганяйлу. — І такім чынам яны фармальна не вінаватыя ў яго смерці... Аднак усе нашыя просьбы засталіся без адказу. Калі дзмітрый Завадскі прызнаны памерлым, нехта павінен адказваць за яго смерць".