РПЦ абвергла інфармацыю пра падрыхтоўку сустрэчы патрыярха і папы рымскага
Кіраўнік Аддзела царкоўных сувязяў Маскоўскага патрыярхата архіяпіскап Іларыён абверг звесткі пра запланаваную сустрэчу патрыярха Маскоўскага Кірыла з папам рымскім Бенедыктам XVI. "Ніякай падрыхтоўкі да паездкі патрыярха ў Ватыкан альбо да сустрэчы патрыярха з папам рымскім у якім-небудзь канкрэтным месцы ў які-небудзь канкрэтны час цяпер не вядзецца", — заявіў прадстаўнік РПЦ. Ён дадаў, што можна гаварыць "пра сустрэчу на нейтральнай тэрыторыі", але пра гэта пакуль няма гаворкі.
Як паведамляе РИА "Новости", прадстаўнік РПЦ усё ж падкрэсліў, што вядзецца праца "для таго, каб такая сустрэча адбылася".
Як паведамляе РИА "Новости", прадстаўнік РПЦ усё ж падкрэсліў, што вядзецца праца "для таго, каб такая сустрэча адбылася".