РПЦ пабудуе ў Нямеччыне храм з "цыбулінамі" — першы за 100 гадоў

У Брэмене пабудуюць класічны праваслаўны храм з купаламі-«цыбулінамі». Гэта першы падобны праект у Нямеччыне за апошнія 100 гадоў. Тэрміны і кошт праекту пакуль не называюцца, інфармуе "Нямецкая хваля". Будынак плануецца ўзвесці разам з цэнтрам прыходу РПЦ на тэрыторыі памерам амаль 3600 квадратных метраў. Унутранай аздобай храма зоймецца адзін з маскоўскіх мастакоў. Прыход налічвае 700 чалавек.