Рубінаў: Поўнае аднадумства магло быць толькі пры Сталіне
Старшыня Савета Рэспублікі НС РБ Анатоль Рубінаў узгадаў сёння пра 20% выбаршчыкаў,якія галасавалі на выбарах або за альтэрнатыўных кандыдатаў, або супраць усіх
Да гэтай часткі насельніцтва неабходна ставіцца больш уважліва, яе "нельга скідваць з рахункаў", - заявіў Рубінаў журналістам.
Ён мяркуе, што ў нармальным свабодным грамадстве ёсць розныя меркаванні. Поўнае аднадумства магло быць толькі пры Сталіне. Аднак, паводле словаў спікера, усё гэта мусіць мець цывілізаванае выяўленне. Беларусі трэба ўдасканальваць грамадзянскую супольнасць і сыходзіць ад "плошчаў", перадае БЕЛТА.