Рурк і Касэль здымуцца ў экранізацыі рамана Каэльё

Мікі Рурк, Венсан Касэль і Эліс Брага сыграюць у фільме "11 хвілін", у аснове якога ляжыць раман Паўла Каэльё, паведамляе Variety. У карціне сюжэт будуецца вакол гераіні, якой здраджвае першы каханы, і яна становіцца высокааплатнай дзяўчынай па выкліку ў адным з начных клубаў Жэневы.

Галоўную ролю сыграе Брага, Касэлю дасталася роля музычнага прадзюсара, а Рурк стане ўладальнікам установы. Здымкі стартуюць 1 чэрвеня і пройдуць у Бразіліі і Жэневе. Рэжысёр праекту Хані Абу-Асад (Hany Abu-Assad).

Нагадаем, што леташняе трыўмфальнае вяртанне Мікі Рурка ў вялікае драматычнае кіно з фільмам "Барацьбіт" было адзначана мноствам прафесійных узнагарод, аднак ён саступіў "Оскар" Шону Пэну.

Касэль, у сваю чаргу, быў узнагароджаны галоўнай французскай кінапрэміяй "Сезар" за ролю ў карціне Жана-Франсуа Рышэе "Вораг народа нумар адзін".

Фота:  www.djournal.com.ua