Рычард Гір Абразіў індусаў

Сусветна вядомы акцёр Рычард Гір на дабрачыннам мерапрыемстве ў Дэлі, якое было прысвечана праблемам ВІЧ і СНІД, пацалаваў актрысу Шылпу Шэцці, якая перамагла ў шоў «Вялікі брат», чым выклікаў абурэнне мясцовых жыхароў. У эмацыянальным парыве галівудскі акцёр паднёс руку актрысы да сваіх вуснаў, а пасля абняў Шэцці і пацалаваў у сківіцу. Гэта выклікала шмат пратэстаў з боку мясцовых жыхароў. І цяпер індусы паляць на вуліцах пудзілы 58-гадовага Гіра, а таксама скандуюць "смерць Шылпе Шэцці". Яны лічаць, што Гір абразіў іх нацыянальныя традыцыі і патрабуюць ад яго прабачэнняў.

Сама 31-гадовая Шэцці адзначыла, што Рычард "не зрабіў нічога дрэннага". І яна «не можа зразумець, чаму ўсе так рэагуюць». Маўляў, яна паважае пачуцці сваіх суайчыннікаў, але не жадае, «каб замежны госць уехаў з дрэннымі ўспамінамі. Спарва ў тым, што яго культура дазваляе праяўляць сваі эмоцыі такім чынам».

Дадам, што сцэну з пацалункам транслююць па ўсіх індыйскіх каналах з каментарамі тых, хто гэта бачыў уласна. А цэнтральныя газеты Бамбея размясцілі "непрыстойныя фота" на першыя старонкі.

Фота www.kp.ru