Рыгор Кастусёў: Ёсць яшчэ надзея захаваць офіс праз перамовы
Партыя БНФ будзе спрабаваць захаваць свой цэнтральны офіс у Мінску на праспекце Машэрава, 8 праз перамовы. Нагадаем, ва Управу Партыі БНФ прыйшоў ліст са ЖРЭА Савецкага раёну сталіцы, у якім паведамлялася, што Партыя БНФ і грамадская арганізацыя "БНФ Адраджэнне" мусяць вызваліць памяшканне па заканчэнні тэрміну арэнды, а гэта значыць — вясной сёлета. Намеснік старшыні Партыі БНФ, экс-кандыдат у прэзідэнты Рыгор Кастусёў у жывым эфіры Еўрарадыё заявіў, што будзе зробленая спроба весці перамовы з кіраўніком ЖРЭА, які мусіць выйсці на працу пасля хваробы. Таксама ён дапускае, што запішацца на прыём на старшыні Мінгарвыканкама. А пакуль сайт Партыі БНФ прапануе пісаць лісты Мікалаю Ладуцьку з патрабаваннем спыніць высяленне партыі з офісу.
Нагадаем, БНФ займае згаданы офіс ад пачатку 1990-х гадоў. Спробы высялення рабіліся неаднаразова, але яны былі няўдалымі.
Нагадаем, БНФ займае згаданы офіс ад пачатку 1990-х гадоў. Спробы высялення рабіліся неаднаразова, але яны былі няўдалымі.