Рыгору Барадуліну прынеслі кветкі і падарункі

24 лютага а палове на шостую вечара ў Мінску каля цэнтральнага ўваходу ў лякарню Кіраўніцтва справаў прэзідэнта, прыйшлі сябры і чытачы Рыгора Барадуліна, каб перадаць паэту кветкі і віншаваньні з днём народзінаў. Народны паэт ужо 10 дзён знаходзіцца ў аддзяленні рэанімацыі. Там ён і адзначаў сваё 75-годдзе. Віншавальнікаў на ўваходзе ў лякарню сустрэла жонка Барадуліна. Спадарыня Валянціна паведаміла, што паэт у добрым настроі, нават крыху пагуляў.

Старшыня Саюзу беларускіх пісьменьнікаў Алесь Пашкевіч сказаў, што завочнае віншаванне Народнага паэта не адмяняе яго вялікай вечарыны, якая адбудзецца крыху пазней.

За хутчэйшае выздараўленне Рыгора Барадуліна, як адзначае Радыё "Свабода", прыхільнікі яго творчасці супольна маліліся ўвечары ў Чырвоным касцёле.