Рыхтуецца паветраны ўдар па пазіцыях верных Кадафі войск
Такі ўдар сіламі шэрагу еўрапейскіх краінаў і ЗША можа быць нанесены ўжо бліжэйшымі гадзінамі, заявіў прэс-сакратар урада Францыі Франсуа Баруэн.
Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Дэвід Кэмеран аб'явіў у парламенце, што Брытанія "бліжэйшымі гадзінамі" накіруе свае знішчальнікі для падрыхтоўкі да ўдзелу ў аперацыі па забеспячэнні беспалётнай зоны над Лівіяй.
Паводле Кэмерана, гаворка ідзе пра выратаванне і абарону людзей, а "не пра выбар новага ўраду Лівіі", перадае ВВС.