Са Змітра Дашкевіча знялі абвінавачанні ў падробцы правоў кіроўцы
З лідара арганізацыі "Малады фронт" (зарэгістраванай у Чэхіі) Змітра Дашкевіча знятыя абвінавачанні ў падробцы правоў кіроўцы. Пра гэта ён паведаміў БелаПАН. Дашкевіча затрымалі 8 снежня, калі ён знаходзіўся за рулём аўтамабіля. Міліцыянты праверылі яго дакументы і загадалі праехаць ва УУС Першамайскага раёна.
Паводле слоў Дашкевіча, толькі пасля таго як ён выклікаў назіральнікаў АБСЕ, супрацоўнікі міліцыі знялі з яго абвінавачанні ў падробцы дакументаў. Пасля гэтага, кажа моладзевы лідар, міліцыянты праверылі аўтамабіль, на якім ён ехаў. Машыну фатаграфавалі, звяралі нумары, правяралі, ці не лічыцца яна скрадзенай.
Аўтамабіль афіцыйна належыць Настассі Палажанцы. Міліцыянты вырашылі затрымаць машыну на 10 дзён, паведаміў лідар "Маладога фронту". Як адзначыў Дашкевіч, ён збіраецца 20 снежня забраць машыну.