Са зваротаў на Ўсебеларускі сход цалкам вырашаны кожны пяты

Амаль 20% усіх  зваротаў цалкам вырашаныя. Пра гэта паведаміў начальнік аддзела лістоў і прыёму грамадзян апарата Савета Міністраў Аляксандр Коўшар.

Таксама больш як па палове званкоў, тэлеграм і лістоў былі дадзеныя тлумачэнні.

Коўшар: "Нездавальняльны тэхнічны стан асобных жылых дамоў, просьбы пра іх рамонт, тэрміны і якасць правядзення рамонту, кошт паслуг ЖКГ, падаўжэнне тэрмінаў атрымання і выкарыстання чэкаў "Жыллё"... Пытанні абмяркоўваліся на працоўных нарадах у аблвыканкамах, з заяўнікамі адбыліся гутаркі, прапанаваліся рашэнні, даваліся неабходныя тлумачэнні".

Найбольшую актыўнасць у зваротах на гарачую лінію выявілі пенсіянеры: ад іх паступіла каля паловы ўсіх скаргаў.