Сабраць дзіця ў школу абыдзецца бацькам ад 359 тысяч да мільёна рублёў

Поўная экіпіроўка першакласніка ў Мінску будзе каштаваць бацькам ад 350 да 675 тысяч рублёў.

Для дзяцей малодшых класаў экіпіроўка да школы каштуе ад 417 да 740 тысяч, для старшакласнікаў — ад 518 да 995 тысяч рублёў, перадае БелаПАН.

Паводле звестак спецыялістаў камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама, у новым навучальным годзе ў сярэдніх школах горада будуць вучыцца прыкладна 168 тысяч вучняў, з іх больш як 11 тысяч першакласнікаў.