Сафійскі сабор у Полацку на год закрыюць для турыстаў
Сафійскі сабор у Полацку закрываецца на трохгадовую рэстаўрацыю. Яна прадугледжвае замену даху, сталярныя працы па замене ваконных блокаў, рамонт фасада і адмосткі. Плануецца, што дах будзе адрамантаваны на працягу года. На гэты час доступ у музей, які адначасова з'яўляецца і канцэртнай залай, будзе закрыты. Знакаміты полацкі арган будзе накрыты ахоўнымі матэрыяламі, а пасля рамонту яго санітарную апрацоўку правядуць адмыслоўцы з Германіі.
БелТА піша, што Сафійскі сабор перастане прымаць шматлікіх турыстаў толькі на перыяд рамонту даху. Аднак віртуальныя экскурсіі па музеі працягнуцца. Мультымедыйныя прэзентацыі будуць праходзіць насупраць храма, у музеі беларускага кнігадрукавання.