“Салідарныя з Беларуссю” пад пытаннем, у арганізатараў не хапае грошай
Арганізатары варшаўскага канцэрта “Салідарныя з Беларуссю”, які праводзіцца пачынаючы з 2006 года, звярнуліся да грамадскасці з просьбай ахвяраваць грошы на мерапрыемства. Ім не хапае каля 2700 долараў. Калі сродкі не знойдуцца — канцэрт давядзецца адмяняць, сцвярджаецца ў заяве ініцыятывы “Вольная Беларусь”. “На жаль, з прычыны крызісу наша фінансавае становішча выглядае даволі
драматычным. Польскае тэлебачанне адмовіла ў супрацоўніцтве, а
гарадскія ўлады напалову знізілі сродкі на нашу імпрэзу. За 2 тыдні мы
павінны сабраць 10.000 тысяч злотых (каля 2,7 тысяч долараў) інакш
мерапрыемства, якое мы рыхтавалі паўгода папросту не адбудзецца. Таму
мы вырашылі звярнуцца да вас з просьбай аб дапамозе. Просім любой
падтрымкі. Нават 100 ці 200 злотых будуць для нас вельмі важнымі.
Кожны, хто нам дапаможа з’явіцца на старонцы ініцыятывы “Вольная
Беларусь”, а таксама на старонцы канцэрту, у якасці суарганізатара
акцыі”.
Як пісала раней Еўрарадыё, польскае тэлебачанне адмовілася здымаць канцэрт. З-за гэтага мерапрыемства страціла вялікую частку фінансавання. У выніку на “Салідарных” запрасілі толькі тых музыкаў, якія пагадзіліся прыехаць за свой кошт і сыграць задарма.