Самалёт "Белавіі" здзейсніў экстранную пасадку ў Кіеве
Boeing/737-500 ляцеў з Тбілісі ў Мінск.
Як паведамляе "Интерфакс-Запад", адной з пасажырак, грамадзянцы Грузіі, стала кепска — яна страціла прытомнасць. Таму было вырашана здзейсніць пазапланавую пасадку ва ўкраінскай сталіцы для аказання меддапамогі жанчыне.
Самалёт "Белавіі" прызямліўся ў міжнародным аэрапорце "Барыспаль" ў 5.15 раніцы паводле беларускага часу. Праз гадзіну ён паляцеў у Мінск. Жанчыне аказалі меддапамогу ўкраінскія медыкі. Праз некалькі гадзінаў на іншым самалёце грамадзянка Грузіі прыляцела ў Беларусь.
Фота — belavia.by