Самалёт з целам загінулага Леха Качыньскага прызямліўся ў Варшаве

Самалёт з целам загінулага ў авіякатастрофе пад Смаленскам прэзідэнта Польшчы Леха Качыньскага прызямліўся ў варшаўскім аэрапорце. Спецсамалёт суправаджалі знішчальнікі МіГ-29, у аэрапорце рэйс сустракала ганаровая варта Войска Польскага. Труна з целам Леха Качыньскага будзе дастаўленая з аэрапорта па галоўных вуліцах Варшавы ў прэзідэнцкі палац, паведамляе РИА Новости. Дата пахавання пакуль невядомая.