Самалёты спазняюцца, але аэрапорт "Мінск" не рыхтуецца да адмены рэйсаў
Нацыянальны аэрапорт "Мінск", нягледзячы на абяцаны сіноптыкамі снегапад, гатовы да адпраўкі і прыёму самалётаў. Затрымак пакуль няма.
Пра гэта Еўрарадыё распавёў памочнік гендырэктара аэрапорта Валеры Яфіменка:
Яфіменка: "У аэрапорце затрымак вылету няма. На 10:25 аэрапорт гатовы да вылету і прыёму самалётаў"
Яфіменка таксама адзначыў, што затрымацць або адмяніць рэйсы таксама могуць самі авіякампаніі. Так, на сайце авіакампаніі "Белавія" паведамляецца, што на 40 хвілінаў спазняецца рэйс Мілан–Мінск.
Нагадаем, 1 снежня быў затрыманы вылет самалёта з Мінску ў Лондан, а таксама запазніўся рэйс Прага-Мінск.