Самалёты, якія вязуць грузы ў Беларусь, абкрадаюць у Празе і Стамбуле
Самалёты, якія вязуць грузы ў Беларусь, абкрадаюць у Празе. Такую выснову зрабіла беларуская транспартная міліцыя пасля праведзенага расследавання.
Трывожным сігналам сталі тры выпадкі знікнення дзесяткаў мабільных тэлефонаў. Пасля зніклі 57 гадзіннікаў на суму 15 тысяч долараў. Высветлілася, што крадзяжы адбываліся не ў Беларусі, а ў Празе, дзе грузавыя самалёты рабілі абавязковую дадатковую пасадку.
З дапамогай Інтэрпола стала вядома, што большасць скрадзеных тэлефонаў выкарыстоўваюцца ў Чэхіі. Пад падазрэнне патрапілі грузчыкі пражскага аэрапорта. Цяпер справай займаюцца чэшскія праваахоўнікі.
Як паведамляе газета "Рэспубліка", таксама выпадкі знікнення часткі грузаў па дарозе ў Беларусь здараюцца ў аэрапортах Вены і Стамбула.