Самсонаў — у фінале Кубка свету па настольным тэнісе

Беларус Уладзімір Самсонаў сенсацыйна перайграў другую ракетку света — кітайца Ма Лона — і прабіўся ў фінал Кубка свету па пінг-понгу, які праходзіць у Маскве. Матч Самсонаў — Ла Мон праходзіў ва ўпартай барацьбе. Супернікі бралі партыі па чарзе, прычым двойчы наперадзе быў кітаец. Пераломнай у матчы стала 5-я партыя, якую беларускі тэнісіст выйграў з лікам 14:12. Агульны лік сустрэчы — 4:3 на карысць беларуса, паведамляе сайт Sportbox.ru.

У вырашальным паядынку ён сустрэнецца з яшчэ адным прадстаўніком Паднябеснай Чэнам Ці, які ўзяў верх над паўднёвакарэйцам Сан Юнам.