Самы высокі сярэдні заробак у Мiнску, самы нiзкі - на Брэстчыне
Намiнальная налiчаная сярэднямесячная заработная плата работнiкаў Беларусi ў студзенi-вераснi гэтага года склала 857 тысяч рублёў, у тым лiку ў вераснi - амаль 943 тыс. Як паведамiлі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камiтэце, самы высокі сярэдні заробак у вераснi быў у Мiнску (Br1 млн 232 тыс.), самы нiзкі - у Брэсцкай вобласцi (Br818 тыс.).
На прамысловых прадпрыемствах - 1 млн 99 тыс., у будаўнiчых арганiзацыях - 1 млн 307 тыс., на прадпрыемствах транспарту - Br1 млн 73 тыс., у арганiзацыях сельскай гаспадаркi - 618 тыс., гандлю i грамадскага харчавання 814 тыс.
Ва ўстановах аховы здароўя сярэднi вераснёўскi заробак складаў 708 тыс., у тым лiку ўрачоў - 1 млн. 82 тыс., сярэдняга медыцынскага персаналу - амаль 683 тыс., малодшага медыцынскага персаналу - 438 тыс. Ва ўстановах адукацыi гэты паказчык быў амаль 607 тыс., у тым лiку педагагiчных працаўнікоў - 655 тыс., настаўнiкаў - 691 тыс.