Санітарка Наталля Старыкава афіцыйна не адмовілася ад ўдзелу ў выбарах

Санітарка Наталля Старыкава афіцыйна не адмовілася ад ўдзелу ў прэзідэнцкіх выбарах. Пра гэта Радыё Свабода паведамілі ў суботу ў Цэнтральнай выбарчай камісіі. Кандыдатаў у прэзідэнты па-ранейшаму застаецца 19. Што тычыцца санітаркі гомельскага санаторыя "Чонкі" Наталлі Старыкавай, якая нібыта заявіла, што будзе здымацца з выбарчай гонкі, то і сёння афіцыйнай заявы пра гэта ад яе на адрас ЦВК не паступала.

Рашэнне па 18 прэтэндэнтах будзе прымацца ў панядзелак, 27 верасня, на пасяджэнні Цэнтрвыбаркама. На сённяшні дзень зарэгістраваная толькі ініцыятыўная група Віктара Цярэшчанкі.

Нагадаем, збор подпісаў пачнецца 30 верасня.