Сапернікам БАТЭ ў Кубку УЕФА можа стаць расійскі “Зеніт”
Стаў вядомы адзін з магчымых сапернікаў барысаўскага БАТЭ ў Кубку УЕФА. Ім можа стаць пецярбургскі “Зеніт”. Нагадаем, сёння ў Манака а 14-й гадзіне па беларускім часе пройдзе
лёсаванне першага раўнда Кубку УЕФА. “Зеніт” знаходзіцца ў ліку
“сеяных” клубаў, БАТЭ – “нясеяных”.
У выпадку поспеху барысаўскі клуб выйдзе ў групавы турнір, дзе з 40 камандаў будуць утвораныя 8 групаў па 5 камандаў. Яны і павядуць змаганне за ганаровы трафей.
Фонтанка.ру
У выпадку поспеху барысаўскі клуб выйдзе ў групавы турнір, дзе з 40 камандаў будуць утвораныя 8 групаў па 5 камандаў. Яны і павядуць змаганне за ганаровы трафей.
Фонтанка.ру