Сапраўдны агент 007 больш падобны на Шона Конэры
Знакаміты агент 007, якога прыдумаў Ян Флемінг, на самой справе быў больш падобны на Шона Конэры, чым на Дэніэла Крэйга, які адыграў Бонда ў Казіно Раял. Да такога выніку прыйшлі амерыканскія псіхолагі. Сапраўдную знешнасць
Джэймса Бонда яны вызначылі дзякуючы тэхналогіі, якой актыўна
карыстаюцца ў крыміналістыцы, паведамляе газета The Telegraph.
Прафесар Роб Джэнкінс з універсітэту Глазго выршыў стварыць вобраз бонда такім, якім яго ўяўляў сам Флемінг. Для гэтага ён пры дапамозе спецыяльных камп’ютэрных праграм супаставіў фотакарткі ўсіх акцёраў, кандыдатуры якіх аўтар разглядаў у 1961 годзе.
Каб стварыц агульны вобраз агента 007 былі выкарыстаныя выявы Кэры Гранта, Дэвіда Найвена, Джэймса Мэйсана, Рэкса Харысана, Рычарда Бартана і Сцюарта Грэйнджэра. Па словах прафесара Джэнкінса, "у выніку атрымаўся твар класічнай формы, які значна больш нагадвае Шона Конэры. І зараз мы нібыта зазірнулі ў галаву Флемінга ў той момант, калі ён уяўляў свайго Бонда".
Дадам, што паводле меркаванняў шматлікіх кінакрытыкаў менавіта Шон Конэры з’яўляецца лепшым выканаўцам ролі агента 007. Аднак акцёр Пірс Броснан, які сам адыграў Джэймса Бонда ў некалькіх фільмах, наадварот упэўнены, што Дэніэл Крэйг пераўзышоў усіх папярэдніх акцёраў.
Фота — telegraph.co.uk