Сапраўдныя майстры на “Славянскім базары” губляюцца сярод “смецця”
Здаецца, арганізатары “Славянскага базара ў Віцебску” не могуць адрозніць народныя промыслы ад звычайнага шырспажыву. Кожны год у “Горадзе майстроў” тыя, хто прыйшоў па нешта самабытнае, беларускае, вымушаныя вышукаць тыя “пацеркі” сярод танных кітайскіх упрыгожваняў, штучных каменчыкаў, бязглуздых сувеніраў ды іншага “смецця”.
Юры Адамовіч, сябра Мінскага гарадзкога таварыства вольных мастакоў ды Саюза Майстроў народнай творчасці Беларусі, упэўнены, што для фестывальнага беларускага горада проста непрыстойна быць заваленым шырспажывам:
“Мы ж наведваем 7-8 краін за год, і ніхто, ні адна мэрыя не пускае да сябе гэтыя падробкі. А у нас жа ёсць жанчына, лепшая ткачыха Расіі, Наташа Канановіч, наша, з Беларусі, ёсць майстрыха, якой замаўляла вырабы ангельская каралева, мы рабілі работы для Папы Рымскага, ў пазамінулым годзе на выставе “Еўразія” нашы майстры з трох галоўных прызоў два прывезлі ў Беларусь! А гэта што? Смецце...”
Сп. Адамовіч у сваіх вырабах спалучае дрэва і метал. Па словах майстра, ягоныя работы ёсць у прыватных калекцыях Уга Чавеса, Уладзіміра Пуціна, Дзмітрыя Мядзведзева, Барыса Беразоўскага. Але, як прызнаўся спадар Адамовіч, для яго нашмат больш прыемна, калі работу набывае просты чалавек, для якога яна можа стаць сямейнай рэліквіяй. Бо ў калекцыях прэзідэнтаў ды алігархаў яна будзе адным са шматлікіх экспанатаў.
Праўда, у "Горадзе майстроў" простым людзям не так проста адшукаць шапік спадара Адамовіча сярод шырспажыўных дробязей.