Саўмін саюзнай дзяржавы абмяркуе асваенне космасу і стваловыя клеткі

"Савет міністраў саюзнай дзяржавы разгледзіць прапановы аб прыняцці інавацыйных праграм у галіне асваення космасу і новага кірунку ў медыцыне — стваловых клетак", паведаміў прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных. 15-е паседжанне Савета міністраў пройдзе ў Маскве 15 кастрычніка. На ім разгледзяць каля 30 праграм двухбаковага супрацоўніцтва. На павестцы дня — наступствы фінансавага крызісу, вынікі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, справаздача аб выкананні бюджэту на першае паўгоддзе 2010 года і яго параметры на 2011 год.