Савет Рэспублікі сёння абмяркуе ход падрыхтоўкі да парламенцкай сесіі
Прэзідыюм Савета Рэспублікі сёння абмяркуе пытанні падрыхтоўкі да трэцяй парламенцкай сесіі, якая пачне працу 2 кастрычніка.
На пасяджэнні, якое пройдзе пад старшынствам спікера Барыса Батуры, будуць прапанаваныя для зацвярджэння склады сакратарыята і лічыльнай камісіі, а таксама парадак дня сесіі.
Мяркуецца, што ў дзень адкрыцця восеньскай сесіі з інфармацыяй аб актуальных праблемах развіцця аховы здароўя ў Беларусі выступіць міністр аховы здароўя Васіль Жарко.
Парламентарыі таксама разгледзяць пытанні аб дачы згоды на прызначэнне суддзяў Вярхоўнага і Вышэйшага гаспадарчага судоў, аб сумесных пасяджэннях Савета Рэспублікі і Палаты прадстаўнікоў.
БЕЛТА