Савіных: Справы расейцаў будуць разглядацца у агульным парадку
Справы затрыманых у часе падзеяў 19 сьнежня ў Менску расейскіх грамадзянаў будуць разглядацца у судовых інстанцыях у агульным парадку.
Пра гэта сёньня на брыфінгу паведаміў прэсавы сакратар МЗС Андрэй Савіных, паведамляе Радые "Свабода". Паводле яго слоў, адпаведныя консульскія службы РФ атрымалі інфармацыю пра затрыманых, а таксама магчымасьць кантактаваць зь імі.
Паводле дарадцы расейскага пасольства ў Беларусі Вадзіма Гусева, у Менску падчас падзеяў 19-20 сьнежня было затрымана 11 грамадзян Расеі.