Саюз палякаў Беларусі адмаўляе абвінавачванні Лукашэнкі
Кіраўнік непрызнанага беларускімі ўладамі Саюза палякаў Беларусі Анжаліка Борыс адмаўляе, што яе арганізацыя займаецца палітычнай дзейнасцю, у чым яе папракае асабіста Аляксандр Лукашэнка. "Летась былі парламенцкія выбары, і Саюза палякаў у Беларусі не ўдзельнічаў ні ў якіх выбарах на беларускай тэрыторыі. Ён займае апалітычную пазіцыю, як у нашай краіне, так і ў Польшчы. Мы не падтрымлівалі, не падтрымліваеі і не будзем падтрымліваць ніводнага кандыдата палітычных партый", - сказала Борыс у інтэрв'ю Польскаму радыё.
Таксама старшыня СПБ адзначыла, што ў арганізацыю ўваходзяць людзі розных палітычных поглядаў, але гэта яе толькі ўмацоўвае.
Газета.ру
Таксама старшыня СПБ адзначыла, што ў арганізацыю ўваходзяць людзі розных палітычных поглядаў, але гэта яе толькі ўмацоўвае.
Газета.ру