Сцэнарыстка "Алісы" апраўдае вядзьмарку

Кінастудыя Walt Disney даручыла сцэнарый фільма, прысвечанага злой вядзьмрцы Малефісэнт з казкі "Прыгажуня, якая спіць", Ліндзе Вулвертан (Linda Woolverton), якая раней працавала над сюжэтам карціны "Аліса ў Краіне цудаў".  Пра гэта паведамляе рэсурс Heat Vision. Мяркуецца, што ў новай версіі знакамітай казкі падзеі будуць прадстаўлены з пункту гледжання Малефісэнт. Стваральнікі паспрабуюць растлумачыць прычыны непрыязнасці каралеўскай сям'і да вядзьмаркі, з-за якой яе не запрасілі на бал у гонар Аўроры.

Раней паведамлялася, што пастаноўшчыкам фільма, магчыма, стане рэжысёр "Алісы ў Краіне цудаў" Цім Бэртан, аднак гэтая інфармацыя пакуль не пацверджаная. У планах Бэртана мноства праектаў, і за які ён возьмецца пасля "Алісы", пакуль невядома.

Студыя Walt Disney ужо зарэгістравала адпаведнае даменнае імя maleficentmovie.com.

Нагадаем, што поўнаметражны анімацыйны фільм "Прыгажуня, што спіць", заснаваны на казцы Шарля Перо, быў выдадзены студыяй Walt Disney у 1959 годзе.

Фота: tfpl.wordpress.com