Селін Дыён стала доктарам навук
Селін Дыён (Celine Dion) атрымала дыплом доктара навук Універсітэта Лаваль, які знаходзіцца ў Квебэку. Ганаровай ступені канадская спявачка была ўшанаваная за свае асабістыя
і прафесійныя дасягненні.
На цырымоніі ўзнагароджання, якая адбылася 21 жніўня, Селін Дыён заявіла, што доктарская ступень з'яўляецца «вельмі вялікім гонарам для маленькай дзяўчынкі з Шарлемана» і дадала, што хоць ёй і не давялося скончыць вышэйшую школу, яна прайшла «школу жыцця, якая не менш важная».
«Калі і ёсць нешта, што паўплывала на жыццё, то гэта імкненне ўдасканальвацца і ісці далей, ажыццяўляць свае мэты, надзеі і летуценні, максімальна выкарыстоўваць свае магчымасці».
Муж і прадзюсар спявачкі Рэнэ Анджэліл, які таксама прысутнічаў на цырымоніі, намякнуў, што на сённяшні дзень марай спявачкі з'яўляецца падарыць іх сямігадоваму сыну Рэнэ Чарльзу браціка або сястрычку пасля таго, як скончыцца яе цяперашняе сусветнае турнэ «Taking Chances».
У сваю чаргу, Дыён прысвяціла сваю ступень мужу за яго ўнёсак у поспех яе кар'еры.
Тур «Taking Chances» стартаваў у пачатку гэтага году, пасля таго як скончылася пяцігадовая рэзідэнцыя Селін Дыён у Лас-Вегасе. Зараз канцэрты туру праходзяць у Канадзе.
Узнагароду спявачка атрымала напярэдадні свайго бясплатнага канцэрту ў гонар святкавання 400-годдзя сталіцы правінцыі Квебек, адкуль яна сама родам. Турнэ «Taking Chances» працягнецца да лютага 2009 года.
Фота: www.abc.net.au