Сем чалавек пацярпелі падчас аварыі атракцыёна ў мінскім парку

У сталічным парку адпачынку Чалюскінцаў здарылася аварыя атракцыёна. Траіх пацярпелых даставілі ў бальніцу, яшчэ чацвёра атрымалі медыцынскую дапамогу на месцы. Пракуратура праводзіць праверку, прызначаная тэхнічная экспертыза.

Як інфармуе "Інтэрфакс" са спасылкай на беларускае тэлебачанне, атракцыён - ланцуговая карусель - зламаўся падчас поўнага ходу. Частка канструкцыі зляцела з цэнтральнага стрыжня і ўпала на зямлю. Усіх, хто быў у той час на каруселі, выкінула за агароджу.

Сярод 7 пацярпелых чатыры - непаўналетнія (дваім з іх па 18-ць гадоў, астатнім - 15-ць і 7-м гадоў). 

Паведамляецца, што згаданая карусель належыць індывідуальнаму прадпрымальніку, яна была ўстаноўленая 8 гадоў таму і апошні раз праходзіла тэхагляд у красавіку сёлета.

Цяпер пракуратура праводзіць праверку, крымінальная справа пакуль не распачатая.

Фота - photo.bymedia.net