Сем вёсак Гомельшчыны адрэзаныя вадой ад "вялікай зямлі"
Паводка адрэзала ад сувязі ўжо сем вёсак Гомельшчыны. Да ранейшых дадалася вёска Першамайск у Лоеўскім раёне, паведамляе БелаПАН.
Паводка на Дняпры размыла пад'езд да населенага пункта. У вёску накіравалі для кругласутачнага дзяжурства мабільную групу з двух пажарнікаў, міліцыянта і медработніка. У Першамайску жывуць 43 чалавекі. Для перавозкі людзей у вёску на Радаўніцу ОСВОД зладзіць дзяжурства двух лодак. Прадукты ў Першамайск возяць на чаўнах чатыры разы ў тыдзень.
Як паведамлялася раней, паводка адрэзала ад "вялікай зямлі" ткасама чатыры вёскі ў Петрыкаўскім раёне і па адной вёсцы ў Рагачоўскім і Веткаўскім раёнах.