Сем'і загінулых у Радаме лётчыкаў атрымаюць грашовую дапамогу
Такі ўказ падпісаў кіраўнік Беларусі. Сям'я палкоўніка Аляксандра Марфіцкага атрымае ад Мінабароны 173,2 млн рублёў. Сям'я палкоўніка Аляксандра Жураўлевіча атрымае 170,6 млн рублёў. Як нагадвае "Ежедневник", беларускі вайсковы самалёт Су-27 УБМ разбіўся 30 жніўня 2009 года на авіяшоў у Радаме. Абодва лётчыкі загінулі. Яны пасмяротна ўзнагароджаныя ордэнам "За асабістую мужнасць".