Сенатар ЗША: Націск на рэжым Лукашэнкі будзе толькі ўзмацняцца

Пра гэта заявіў сенатар ад штата Ілінойс, памочнік лідара большасці дэмакратычнай партыі ў сенаце ЗША Дзік Дурбін. Тэкст заявы размешчаны на афіцыйнай старонцы Дурбіна на сайце сената, паведамляе БелаПАН.

"Я вітаю новыя адрасныя санкцыі і абмежаванні ў перамяшчэнні, скіраваныя супраць Лукашэнкі і тых, хто падтрымлівае яго дыктатуру. Да таго часу, пакуль усе палітзняволеныя не будуць выпушчаны без умоў, націск на рэжым будзе толькі ўзмацняцца. Калі Беларусь хоча стаць часткай сусветнай супольнасці і палепшыць адносіны з Захадам, асноўныя правы чалавека і дэмакратычныя стандарты павінны выконвацца", — падкрэсліў Дурбін.

Нагадаем, у сярэдзіне студзеня Дзік Дурбін наведаў Беларусь. Ён сустрэўся з прадстаўнікамі апазіцыі, праваабаронцамі, сем'ямі затрыманых, а таксама з міністрам замежных спраў Сяргеем Мартынавым.