Сербія купіла ў Беларусі 83 тралейбусы за 18 мільёнаў еўра
Беларусь паставіць у Бялград 83 тралейбусы. Адпаведную дамову падпісала прадпрыемства “Белкамунмаш” з дырэкцыяй грамадскага транспарту сербскай сталіцы. Кошт дамовы 18 мільёнаў еўра.
Чакаецца, што ўсе машыны прыбудуць на Балканы да канца кастрычніка гэтага года.
Як адзначае Blic, новыя тралейбусы кліматызаваныя, з нізкай падлогай без прыступак, а таксама са спецыяльным абсталяваннем для інвалідаў. Акрамя таго яны могуць да 500 метраў ехаць без электрычнасці.
Адзначым, што па Бялградзе ўжо курсуюць беларускія тралейбусы і аўтобусы.