"Серебряная Свадьба" "ажывіла" першы дыяпраектар (Фота)
Прэзентацыя новага альбома Laterna Magica перарасла ў сапраўдную тэатральную пастаноўку.
Прэзентацыя другога альбома гурта "Серебряная Свадьба" Laterna Magica праходзіла ў два дні. Прычым абодва разы некалі папулярная канцэртная пляцоўка ДК "Сукно" прымала аншлагі.


Праграма складалася з песень, якія прыхільнікі гурта ўжо чулі, таму заля з задавальненнем спявала разам з музыкамі.


Увесь час паміж песнямі на сцэне з'яўляліся розныя цікавыя перанажы, якія змянялі настрой публікі і дадавалі эмацыйнай афарбоўкі песням.


Але і вакалістка гурта Святлана Бень не скупілася на словы, трымаючы публіку ў пастаяннай эмацыйнай напрузе



Падчас выканання песні “L’amour putain” выйшаў лідар гурта "Петля Пристрастия" Ілля Чарапко-Самахвалаў у вельмі незвычайным для сябе выглядзе і прадставіў трэк разам са Светай.



Падчас "бісавых" "Пилотов" ужо ніводны чалавек у залі, не здолеў уседзець на месцы, таму развітваліся музыкі пад сапраўдны шквал апладысментаў.
