“Серебряная свадьба” запісала “Сердечную мускулатуру”
Гурт “Серебряная свадьба” неўзабаве выдасць новы альбом з назвай “Сердечная мускулатура”. Гэты дыск, запісаны ўлетку на мінскай студыі OSMOS, стане ў дыскаграфіі кабарэ-бэнда другім за 5 гадоў існавання. “Мы хочам ставіцца да гэтай плыткі як да першай, ― распавёў Еўрарадыё бубнач гурта Франсуа дэ Бош. ― Бо дагэтуль мы мелі толькі канцэртны, такі кампрамісны альбом “Концерт в чулане”. Мы яго запісвалі адмыслова каб адэкватна “сфатаграфаваць” музычную сітуацыю, якая была тады, у 2007 годзе. Але зараз усё змянілася. Матэрыял іншы, і іншы падыход да запісу... Карацей, неўзабаве мы прэзентуем вам плытку з назвай “Сердечная мускулатура”.
Канцэптуальнае адрозненне “мускулатуры” ад “Концерта в чулане” ― у тым, што гурт сур’ёзна папрацаваў у студыі над аранжыраваннем і наступным запісам песень. Першы альбом “Серебряной свадьбы” прысвечаны энергетыцы жывога гуку. На другім жа музыкі імкнуліся да дакладнасці ў запісах і дбайнага звядзення.
Дарэчы, днямі “Серебряная свадьба” другі год запар наведае з канцэртам вялікі ўкраінскі фестываль “Jazz-Коктебель”. Гурт Святланы Бень стаў першым у гісторыі гэтага фэста, які атрымаў паўторнае запрашэнне выйсці на яго сцэну.